Мэта экскурсіі: пазнаёміцца з трагічнымі падзеямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў
населеных пунктах Дзятлаўскага раёна.
Усе добра ведаюць гісторыю
вёскі Хатынь. Назва невялікай беларускай
вёскі стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў час вайны. Трагічны лёс Хатыні выпаў і на
долю жыхароў населеных пунктаў Дзятлаўшчыны. Сярод іх –Малая Воля і
Трахімавічы, Дубраўка і Гарадкі, Вялікая Воля і Дубароўшчына. На сённяшні
час іх, у адрозненні ад Хатыні, можна
ўбачыць на карце Дзятлаўскага раёна.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны дадзеныя населеныя пункты адноўлены. На жаль, на сённяшні дзень у вёсках у большасці пражываюць жыхары пенсійнага ўзросту.
Дадзены маршрут спадабаецца тым, хто хоча акунуцца ....
Прыпынак 1. Вёска Вялікая Воля
Першым пунктам на шляху экскурсіі з'яўляецца вёска Вялікая Воля.
Да вайны ў вёсцы было 104 двары, пражывала 430 чалавек.Восенню 1942 года гітлераўцы пачалі наступленне на Ліпічанскую пушчу. Немцы наступалі з трох бакоў, маючы намер прыціснуць партызан да Нёмана. Завязаліся цяжкія баі.
16 снежня 1942 г. фашысты пачалі ўрывацца ў хаты, выганяць людзей на вуліцу і пад канвоем зганяць на плошчу да царквы. У той дзень у вёсцы было спалена 104 дамы, забіта 364 чалавека.
Прыпынак 2. Вёска Малая Воля
17 снежня карнікі з'явіліся ў Малой Волі. Салдаты ўрываліся ў хаты і выкідалі людзей на вуліцу. Дарослым загадвалі браць з сабой рыдлёўкі. Старых з дзецьмі адпусцілі, а дарослых з рыдлёўкамі пад канвоем пагналі ў Казённы лес на тое месца, дзе была ўчынена расправа над іх суседзямі.У той жудасны дзень было забіта 32 чалавекі, зруйнавана 58 дамоў.
У памяць аб загінуўшых у 1961 годзе каля вёскі быў узведзены помнік.
Прыпынак 2. Вёска Трахімавічы
Наступную вёску, якую мы раім наведаць, гэта Трахімавічы, дзе знаходзіцца помнік на брацкай магіле жыхароў вёскі, расстрэленых фашысцкімі захопнікамі.
Задачы экскурсіі:
пазнаёміць удзельнікаў экскурсіі з гісторыяй населеных пунктаў Дзятлўскага раёна,
над жыхарамі якіх была ўчынена жудасная расправа ў гады ВАВ;
захаваць
памяць пра ахвяры Вялікаў Айчыннай вайны ў час акупацыі Дзятлаўскага раёна
нямецка-фашысцкімі захопнікамі;
выхоўваць
пачуццё патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці
Пасля Вялікай Айчыннай вайны дадзеныя населеныя пункты адноўлены. На жаль, на сённяшні дзень у вёсках у большасці пражываюць жыхары пенсійнага ўзросту.
Дадзены маршрут спадабаецца тым, хто хоча акунуцца ....
Прыпынак 1. Вёска Вялікая Воля
Першым пунктам на шляху экскурсіі з'яўляецца вёска Вялікая Воля.
Да вайны ў вёсцы было 104 двары, пражывала 430 чалавек.Восенню 1942 года гітлераўцы пачалі наступленне на Ліпічанскую пушчу. Немцы наступалі з трох бакоў, маючы намер прыціснуць партызан да Нёмана. Завязаліся цяжкія баі.
16 снежня 1942 г. фашысты пачалі ўрывацца ў хаты, выганяць людзей на вуліцу і пад канвоем зганяць на плошчу да царквы. У той дзень у вёсцы было спалена 104 дамы, забіта 364 чалавека.
Прыпынак 2. Вёска Малая Воля
17 снежня карнікі з'явіліся ў Малой Волі. Салдаты ўрываліся ў хаты і выкідалі людзей на вуліцу. Дарослым загадвалі браць з сабой рыдлёўкі. Старых з дзецьмі адпусцілі, а дарослых з рыдлёўкамі пад канвоем пагналі ў Казённы лес на тое месца, дзе была ўчынена расправа над іх суседзямі.У той жудасны дзень было забіта 32 чалавекі, зруйнавана 58 дамоў.
У памяць аб загінуўшых у 1961 годзе каля вёскі быў узведзены помнік.
Прыпынак 2. Вёска Трахімавічы
Наступную вёску, якую мы раім наведаць, гэта Трахімавічы, дзе знаходзіцца помнік на брацкай магіле жыхароў вёскі, расстрэленых фашысцкімі захопнікамі.
Ноч, цемра глухая,
Цяжкае прадчуванне ў грудзях.
Да адчаю мучыць цішыня нямая,
Кроў застывае ў руках і
нагах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий